Брамнік Аляксей Калтыгін пакінуў «Крумкачы»

Кантракт з Аляксеем быў скасаваны па дамове бакоў.

Аляксей Калтыгін нарадзіўся 27 ліпеня 2000 года ў Менску. Выхаванец сталічнай СДЮШАР «Трактар». Выступаў за «Трактар» у чэмпіянаце ААФ, у 2018 годзе быў у дублюючым складзе БАТЭ, у сезоне-2019 — у дублі мінскага «Тарпеда». Сезон-2020 правёў у Першай лізе за рэчыцкі «Спутнік», адыграў 2 матчы, у якіх прапусціў 2 галы.

У сезоне-2021 брамнік правёў 30 матчаў у складзе «Крумкачоў» у Першай лізе, у 17 з якіх пакінуў вароты каманды «сухімі». У сезоне-2022 Аляксей Калтыгін выступаў у СФК «Слуцк» на правах арэнды.

На дадзены момант Аляксей Калтыгін знаходзіцца на праглядзе ў клубе Першай лігі «Вална» (Пінск).

Жадаем Аляксею поспехаў у кар’еры і будучым сезоне!

Прэс-служба НФК «Крумкачы»