Крумкачы адмовіліся ад праходжання ліцэнзавання ў Першую лігу

Нягледзячы на тое, што клуб па спартыўным прынцыпе атрымаў права на ўдзел у працэсе ліцэнзавання ў Першую лігу ў сезоне 2023 года, заявы ў АБФФ пададзена не будзе. Клубу не ўдалося знайсці бюджэт для ўдзелу ў чэмпіянаце Рэспублікі Беларусь па футболе сярод каманд першай лігі 2023 года ва ўстаноўленыя тэрміны.

У сезоне 2023 года «Крумкачы» плануюць удзельнічаць у Мінскім дывізіёне Другой лігі. Па плане каманда выйдзе з адпачынку ў сярэдзіне лютага.

Дзякуй за падтрымку! Чакаем вас на нашых матчах у сезоне!

Прэс-служба НФК «Крумкачы»

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *