«Адчуваў падтрымку і з боку трэнерскага штаба, і ўсёй каманды» – Валерый Макарэвіч падводзіць вынік гульні

Валерый Міхайлавіч, віншуем вас з перамогай. Пракаментуйце вынік гульні.

Вынік станоўчы. Перамагаць заўжды прыемна, тым больш выканалі задачу выхаду ў плэй-офф. Яшчэ не вядома з якога месца, але задача выканана, таму гэта вельмі прыемна. Усіх заўзятараў і гульцоў каманды віншую!

Сёння вы дэбютавалі ў складзе “Крумкачоў”. Вы гулец з вельмі вялікім досведам. Ці не хваляваліся вы перад гульнёй?

Вядома, перад кожнай гульнёй павінен быць маленькі мандраж. Гэта нічога страшнага. Галоўнае, каб з пачаткам матча гэта ўсё сыйшло. Так яно і было. Адчуваў падтрымку і з боку трэнерскага штаба, і ўсёй каманды. Так што ўсё было добра.

Расскажыце, як згулялі абаронцы. Ці дапамаглі яны вам сёння?

Мы ўсе разам згулялі добра, уся каманда згуляла добра ў абароне. Не на выдатна, але на “васьмёрку” згуляла дакладна. Два ўдары было ўсё ж.

Сяргей Васільевіч сказаў, што магчыма звернецца яшчэ да вас у афіцыйных матчах. Распавядзіце пра гэтыя планы, ці ёсць яны.

Я чую пра гэта ўпершыню. Калі патрэбна будзе мая дапамога, я не супраць. Будзем у такім выпадку рыхтавацца. І не будзем забываць, што ў нас ёсць яшчэ маладыя брамнікі, таму будзем займацца і іх падрыхтоўкай. 

Як вы рыхтаваліся да гэтай гульні?

Нічога незвычайнага. Схадзіў адзін раз у трэнажорку. І два-тры дні патрэніраваўся з камандай.

Прэсс-служба НФК “Крумкачы”

Фота Аляксандра Шычко

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *