Букмекерская кампанія Maxline сабрала прадстаўнікоў розных клубаў, розных узростаў, хлопцаў і дзяўчат і прапанавала ім згуляць у тэкбол – гульню, дзе важныя тэхніка і каманднае ўзаемадзеянне.
У турніры прынялі ўдзел ФК “Дынама Мінск”, СДЮШАР БФСТ “Дынама”, “Крумкачы”, ФК “Мінск”, ФК “Макслайн”.
Пераможцамі турніру сталі прадстаўнікі ФК “Дынама Мінск” Дзмітрый Пархачоў і Віктар Сокал, абгуляўшы ў фінале моладзь “Крумкачоў”. Як той казаў, на досведзе.
І гэта толькі пачатак! Maxline запускаюць цэлую серыю турніраў, нашмат больш маштабных і з вялікай колькасцю ўдзельнікаў. Усе падрабязнасці будуць вядомыя крыху пазней, а пакуль – атрымліваем асалоду ад прыгажосці першага міні-турніру!
Крыніца – youtube-канал Maxline TV