Ліга чэмпіёнаў. «Рэал» ці «Ліверпуль». За каго заўзеюць «крумкачы»? Партал pressball.by з прагнозамі на фінал у сумесным праекце з GG.by

Адзін з самых чаканых матчаў сёлетняга клубнага сезона – фінал Лігі чэмпіёнаў – ужо ў суботу, 28 траўня! «Ліверпуль» паспрабуе ўзяць рэванш за крыўднае паражэнне ў 2018-м, а «Рэал» гатовы забраць свой 14-ты кубак.

Прагнозамі на матч у сумесным праекце з GG.by дзеляцца абаронца НФК «Крумкачы» Януш Ладуцька, дырэктар Алег Давідовіч, а таксама іншыя гульцы каманды.

Аўтар адзінага забітага мяча каманды ў нядаўнім матчы з БДУ ставіць на англічан.


Януш Ладуцька:

  • Апошні раз «Ліверпуль» прайграў 8 сакавіка. З тых часоў у мерсісайдцаў уражлівая 18-матчавая бяспройгрышная серыя (14 перамог і 4 нічыіх). Склад каманды блізкі да аптымальнага, Салах і ван Дэйк будуць гатовыя да фіналу, пад пытаннем удзел Цьягі, які атрымаў траўму ў гульні з «Вулвергемптанам», хоць і без Алькантары склад збалансаваны і згуляны. У гэтым сезоне Анчалоці часта зацягваў з заменамі, гэта можа дапамагчы «скаузерам» здабыць неабходную перавагу дзякуючы таму, што каманда Клоппа маладзей, а «слівачныя» могуць падсесці да 60-75 хвіліне.
    Стаўлю на тое, што «Ліверпуль» выйграе з перавагай у адзін гол.

Кантраргументы на карысць «Рэала» знайшліся ў дырэктара «крумак».

Алег Давідовіч:

  • У гэтым розыгрышы Лігі чэмпіёнаў «Рэал» практычна ў кожнай гульні перамагаў сябе, паказваў характар і волю да перамогі. Вопыт такіх неверагодных камбэкаў можа спатрэбіцца Мадрыду і ў фінале. «Слівачныя» падыходзяць да галоўнага матчу ў аптымальным складзе (адсутнічаць будзе толькі Алаба), на іх баку фантастычная форма Бензема і псіхалогія. «Мерсісайдцы» занадта шмат думаюць аб рэваншы, што можа перашкодзіць ім у вырашальны момант, і яны прайграюць самі сабе. У фіналах Клоп гуляў заўсёды прагматычна і асцярожна, фіналы англійскіх кубкаў вырашаліся толькі ў серыі пенальці. Стаўлю на тое, што і гэты фінал завершыцца серыяй пенальці, а там шмат у чым вырашае псіхалогія, дзе «слівачныя» маюць перавагу.
    Мая стаўка – перамога «Рэала» ў серыі пенальці.

Гэтак жа падзяліліся і меркаваннямі гульцы, якія ў большай ступені кіруюцца асабістымі сімпатыямі. Але не толькі.

Абаронца Марат Чарнякоў:

  • Я думаю, што пройдзе «Рэал». Проста таму, што я заўзею за гэтую каманду, яна – мая каханая.

Нападаючы Сяргей Якімцоў:

  • Заўзею за «Рэал». Упэўнены, перамогу яны забяруць. Бензема зараз у добрай форме. Думаю, у «Ліверпуля» няма шанцаў.

Паўабаронца Вадзім Фаставец:

  • Мяркую, будзе 2:0 на карысць «Ліверпуля».

Абаронца Ян Камароў:

  • «Ліверпуль» выйграе. Яны відавочна наймацнейшыя ў гэтым сезоне.

Паўабаронца Арсень Старыкаў:

  • «Ліверпуль», вядома! Аб’ектыўна, каманда ў аптымальных кандыцыях падыходзіць да фіналу. Яны будуць браць рэванш за мінулы раз, таму ў «Рэала» няма шанцаў.
Крумкачы летят

Абаронца Уладзіслаў Хамутоўскі:

  • Думаю, што пераможа «Рэал». Яны выйгравалі часцей. За апошнія пяць гадоў – 4 разы. З такім вопытам пяты раз – за імі.

Нападаючы Павел Лісюк:

  • Я лічу, што выйграе «Ліверпуль», таму што гэта каманда ў большай меры з планам на гульню, са сваёй задачай, яны могуць навязаць свой тэмп. А «Рэал», хутчэй за ўсё, будзе гуляць другім нумарам. «Ліверпуль» гэтым скарыстаецца і будзе ціснуць усе 90 хвілін. Так што перамога ангельцаў нават можа быць з розніцай у 2-3 мячы.

Паўабаронца Максім Паўлавец:

  • Я разлічваю на перамогу «Рэала». Выкажу здагадку, што матч скончыцца з лікам 2:1 на карысць мадрыдцаў.

З мінулага фіналу-супрацьстаяння двух легендарных сапернікаў прайшло чатыры гады. Рэформы ў камандах толькі дадаюць інтрыгі новай сустрэчы. На гэта ж недвухсэнсоўна намякаюць каціроўкі букмекераў. Хай дасведчаныя каперы больш схільныя прадказваць трыўмф ангельцаў, але нават яны адзначаюць, што хлопцы Карла Анчалоці заслужылі фінал і здольныя дзівіць далей. Больш падобна да таго, што гэта пытанне веры. І ўдачы.

Grandіёзная платформа для ставак GrandSport дае 3 фрыбету па 10 BYN для ставак на спорт і дадатак

Чытаць цалкам: https://www.pressball.by/articles/others/digest/112490