Чэмпіён Беларусі-2004, бронзавы прызёр маладзёжнага Еўра і вядомы брамнік. Мікіта Пастухоў аб пяцёрцы галоўных зорак Другой лігі-2022

Чэмпіянат у трэцім дывізіёне ўжо стартаваў.

15 красавіка стартаваў чарговы чэмпіянат Беларусі сярод каманд другой лігі. Прадстаўляем пяцёрку футбалістаў з топавым па мерках трэцяга дывізіёна паслужным спісам.

Кірыл Паўлючак («Крумкачы»)

Адзін з самых узроставых футбалістаў вышэйшай лігі-2021 у 2022 годзе кар’еру не завяршыў, а нечакана для многіх у канцы міжсезоння перайшоў у «Крумкачы». У Кірыла Паўлючака ёсць вопыт выступлення за нацыянальную зборную Беларусі, гульні ў расійскай прэм’ер-лізе за «Луч-Энергію» з Уладзівастока, футбаліст заваёўваў Кубак Беларусі-2003 і Кубак Малдовы-2014. Але галоўным дасягненнем Паўлючака ўсё ж з’яўляецца золата чэмпіянату Беларусі ў складзе мінскага «Дынама» ўзору 2004 года, пра якое ён будзе расказваць новым аднаклубнікам, многія з якіх тады толькі нарадзіліся.

Аляксандр Яцкевіч («Крумкачы»)

У кар’еры гэтага футбаліста «Крумкачоў», у адрозненне ад Паўлючака, не было ні чэмпіёнства, ні легіянерскага досведу, ні зборнай. Але капітан і душа кампаніі ў табары «крумкачоў» большую частку кар’еры стабільна гуляў у вышэйшай лізе і нідзе абедні не псаваў. А тое, што ўладальнік Кубка Беларусі-2009 у няпросты перыяд не пакінуў «Крумкачы», заслугоўвае рэспекта. Сапраўдны капітан.

Чытаць матэрыял поўнасцю https://www.pressball.by/pbonline/football/89675

Мікіта ПАСТУХОЎ (тэкст і фота), pressball.by