37-гадовы Кірыл Паўлючак — адзін з самых вопытных гульцоў у беларускім футболе і самы тытулаваны ў абноўленым складзе «Крумкачоў». Ён станавіўся чэмпіёнам і ўладальнікам Кубка Беларусі яшчэ ў пачатку двухтысячных – тады, калі большасць яго цяперашніх партнёраў толькі з’яўляліся на свет.
Журналіст Сяргей Мардасевіч падрабязна распытаў Паўлючака аб тым, дзе ён быў і чым займаўся ў 2001-2005 гадах. Кірыл узгадаў процьму цікавых гісторый з мінулага, а таксама расказаў пра актуальны — прыход у «Крумкачы» і пачатак трэнерскай кар’еры.
У канцы роліка разыграем абанемент на наведванне дамашніх матчаў каманды ў гэтым сезоне. Каштоўны прыз даставіць пераможцу сам Кірыл.
Чытаць цалкам: https://www.pressball.by/news/football/411428