Квіткі

Квіткі на сезон-2023

Які ваш самы ўлюблёны беларускі гурт ва ўсім сусвеце? Вось і мы не вызначыліся! Можа вам падабаецца класіка беларускага року і кожны дзень у вашых слухаўках грае «Крамбамбуля», а можа вам, як і «Крумкачам», мора па калена, ці разам з заўзятарамі «Іслачы» вы гатовыя зацянуць «Панк-рок назаўжды», ну ці вы пасля футбольчыку бяжыце на Кастрычніцкую, каб паслухаць жыўцом Intelligency. Калі гэта ўсё пра вас, дык рыхтуйцеся да папаўнення калекцыі вініла, бо ў гэтым сезоне нашыя квіточкі будуць сапраўднай класікай – мы распрацавалі іх дызайн спецыяльна пад культавыя вокладкі беларускіх музыкаў і гуртоў. Таму на кожным матчы будуць унікальныя квіточкі, а своеасаблівым квэстам будзе пазнаць іх усе. Мы пакуль не дамовіліся, каб музыкі прымалі нашыя квіточкі як праходкі на іх канцэрты, але сабраць іх усе вам нішто замінаць не будзе!

Купіць Квіток можна на СТАДЫЁНЕ АБО ПРАЗ ІНТЭРНЭТ.

КУПИТЬ БИЛЕТ МОЖНО НА СТАДИОНЕ ИЛИ ЧЕРЕЗ ИНТЕРНЕТ.

Кошт квітка ў касе стадыёна — 5 руб

Кошт квітка праз інтэрнэт – 5 руб

Дзецям да 16 гадоў – уваход вольны

Людзям з абмежаванымі магчымасцямі — уваход вольны

Купіць квіткі і абанементы зараз можна ў два клікі!

1. Спампуйце дадатак «Оплати» ў AppStore, PlayMarket, AppGallery і зарэгіструйцеся.
2. Папоўніце электронны кашалёк ПРАЗ АРІП з карты любога банка РБ без камісіі.
3. Заходзьце ў «Оплати», далей – раздзел «Маркет-Спорт и фитнес» – НФК «Крумкачы».
4. Набывайце квіток ці абанемент і атрымоўвайце манібэк да 5%.

Купіць квіток, нічога не прапусціць і перамагаць РАЗАМ!

Чакаем ВАС НА МАТЧАХ! СЯМЕЙНЫ УДЗЕЛ З ДЗЕЦЬМІ ВІТАЕЦЦА 🙂